У міліцыю звярнуўся жыхар Баранавіч і расказаў, што ў яго знікла буйная сума грошай. Па словах дачкі і яе 30-гадовага сужыцеля, куды падзеліся грошы, яны не ў курсе. Грошы 58-гадовы кіроўца-міжнароднік захоўваў у схованцы і часта адсутнічаў дома. Збіраючыся ў чарговую паездку, мужчына выявіў прапажу 2 тысяч еўра і 200 даляраў, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Аднак супрацоўнікі крымінальнага вышуку высветлілі, што малады чалавек ведаў пра схованку. Ён не адзін раз браў адтуль грошы, пакуль гаспадар кватэры быў у ад'ездзе. Больш за 6,6 тысячы рублёў сужыцель дзяўчыны змарнаваў у зале гульнявых аўтаматаў.
0
0
0
0
0
0