ДАІ Мінскай вобласці будзе размяшчаць у патрульных аўтамабілях датчыкі кантролю хуткасці, якія будуць выкарыстоўвацца без папераджальных знакаў.

Інспектары адзначылі, што на тэрыторыі вобласці назіраецца рост колькасці ДТЗ. Зыходзячы з аналізу аварыйнасці асноўнай прычынай аварый з'яўляецца невыкананне кіроўцамі транспартных сродкаў бяспечнай хуткасці руху.

— Многія кіроўцы ігнаруюць патрабаванні ПДР пры пад'ездзе да пешаходнага пераходу і не зніжаюць хуткасць. Няўважлівасць прыводзіць да адсутнасці часу для прыняцця мер па прадухіленні ДТЗ. Як паказвае практыка, кіроўцы зніжаюць хуткасць толькі там, дзе ўсталяваныя датчыкі кантролю сумесна з інфармацыйнымі дарожнымі знакамі «RADAR фотакантроль», — паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.

З сёння і ў наступныя выходныя пад пільнай увагай ДАІ — патэнцыйна небяспечныя ўчасткі і пешаходныя пераходы на аўтадарозе Р23 Мінск — Мікашэвічы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0