У пятніцу раніцай інтэрнет абляцела відэа моцнай галалёдзіцы ў Кіеве, як людзі літаральна стралой пралятаюць Андрэеўскі ўзвоз. Школьніца на відэа ішла ў зваротным кірунку.

Зоркай стала школьніца Маша Майсеенка. На відэа дзяўчынка беспаспяхова спрабуе ўзлезці па замерзлай горцы на Андрэеўскім узвозе наверх. Яна распавяла журналістам, што звалілася тады каля 40 разоў. Адшукаць дзяўчынку і пагаварыць з ёй ўдалося журналістам strana.ua.

«Я не лічыла, колькі разоў упала, але, мяркуючы па відэа, раз 40 дакладна», — прызнаецца Маша.

«Я ўзрадавалася, калі ўбачыла, што ўсе посцяць відэа са мной. Не чакала, што мой учынак трапіць у інтэрнэт. Многія людзі пішуць, тэлефануюць — пытаюць, як я сябе адчуваю. Я адчуваю папулярнасць. Нават на вуліцах мяне пазнаюць — па шапцы, у якой я ішла ў тым відэа», — паведаміла Маша Майсеенка.

Адчувае сябе дзяўчынка добра — абышлося толькі сінякамі.

Мама дзяўчынкі расказала, што Маша займаецца паветранай акрабатыкай, таму і спрабавала з такой спартыўнай упартасцю пераадолець абледзянелы ўздым на Андрэеўскім узвозе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0