БелТА

БелТА

На думку Лукашэнкі, не варта ператрымліваць хворых у медыцынскіх установах, калі яны ідуць на папраўку. Пра гэта ён заявіў падчас наведвання 4-й бальніцы ў Мінску, піша БелТА.

«Калі чалавек дома далечваецца, ён камфортней пачуваецца і хутчэй акрыяе. Гаворка не ідзе пра тое, што мы павінны выпіхваць людзей. Але калі дынаміка добрая, чалавек ідзе на выздараўленне, нельга яго трымаць. Па статыстыцы, 0,31% людзей (нават адсотка няма) прыходзіцца вяртаць назад. Гэта добры паказчык. Гэта значыць выпрацаваная добрая сістэма, пажадана яе ўтрымаць, каб анкалагічныя ложкі не перапрафіляваць пад кавід», — звярнуў увагу Лукашэнка.

Ён заўважыў, што расійскія медыкі прагназуюць у сваёй краіне ўсплёск анкалогіі ў наступныя гады: на фоне пандэміі стала менш праводзіцца прафілактычных мерапрыемстваў. «Нам трэба за гэтым пытаннем уважліва сачыць. Насельніцтва трэба абследаваць, каб мы своечасова выяўлялі злаякасныя пухліны і іншыя хваробы», — дадаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0