У суботу, 19 снежня, месцамі па краіне пройдуць невялікія ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах чакаецца туман, месцамі галалёдзіца. Ноччу -2..+4°С, днём +1..6°С.
У нядзелю мокры снег і дождж пройдуць пераважна па ўсходзе краіны. Вецер днём парывісты. Ноччу -4..+2°С, днём -2..+4°С.
У панядзелак пераважна без ападкаў, але на дарогах галалёдзіца. Ноччу -1..-6°С, максімальная днём -2..+3°С.
Паводле папярэдняга прагнозу, на працягу наступнага тыдня чакаецца няўстойлівае сырое надвор'е. Павышаны тэмпературны фон захаваецца.
0
0
0
0
0
0