Пра гэта са спасылкай на заяву хостынгу паведаміў партал Axios.

«Пасля пільнай праверкі і ў святле боязі з нагоды пастаянна існуючай верагоднасці ўзнікнення гвалту мы выдалілі новы кантэнт, загружаны на канал Дональда Трампа, і выпусцілі папярэджанне ў сувязі з парушэннем нашай палітыкі ў дачыненні да кантэнту, які змяшчае падбухторванне да гвалту, — цытуе партал заяву Youtube. — У выніку, у адпаведнасці з нашай даўняй сістэмай папярэджанняў канал цяпер не можа загружаць новыя відэа ці [весці] прамыя трансляцыі на працягу як мінімум сямі дзён, якія могуць быць прадоўжаны».

Відэахостынг таксама прыпыніў магчымасць каментаваць пазасталыя відэа, спасылаючыся на магчымую рызыку правакацыі гвалту.

Раней Трампа блакавалі твітар, фэйсбук і інстаграм.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0