12 студзеня а 15.00 выратавальнікам паступіла паведамленне аб тым, што патрабуецца дапамога ў зняцці чалавека з агароджы балкона дзявятага паверха шматкватэрнага жылога дома на вуліцы 50 гадоў БССР у Барысаве.

На відэа, апублікаваным ведамствам, відаць, што малады чалавек практычна вісіць, перагнуўшыся праз агароджу. Ратавальнікам удалося ўтрымаць яго за ногі і зацягнуць на балкон.

Малады чалавек не пацярпеў, для агляду ён дастаўлены ў бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0