mfa.gov.by

mfa.gov.by

Як паведаміла прэс-служба нямецкага пасольства, размова ў тым ліку ішла і аб вызваленні палітвязняў.

— Бакі абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях беларуска-германскага супрацоўніцтва і абмеркавалі перспектывы яго развіцця, — пркаментавала сустрэчу прэс-служба беларускага МЗС.

Прэс-служба амбасады канкрэтызуе, што Манфрэд Хутэрэр скарыстаўся магчымасцю і падняў пытанне пра палітвязняў.

У прыватнасці, ён запатрабаваў іх вызваліць, спыніць рэпрэсіі супраць мірных дэманстрантаў і актывістаў, а таксама пачаць сапраўдны дыялог паміж уладай і грамадзянскай супольнасцю.

Таксама пасол выказаўся за паскарэнне акрэдытацыі прадстаўнікоў нямецкіх СМІ ў Беларусі.

— Нягледзячы на разыходжанне пазіцый, размова прайшла ў канструктыўнай атмасферы, — адзначылі ў пасольстве Германіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0