Сурок Філ, pixabay.com

Сурок Філ, pixabay.com

У хрысціянскім календары азначае Cустрэчу (Стрэчанне) Ісуса Хрыста ў Іерусалімскім храме з праведным Сімеонам і Ганнай прарочыцай.

Дзякуючы мас-культуры мы гэты дзень у ЗША і Канадзе ведаем, як Дзень сурка. Гэта калі сурок Філ са штата Пенсільванія варожыць, якая будзе вясна. Філ праславіўся дзякуючы аднайменнаму фільму з Білам Мюрэем у галоўнай ролі. Традыцыі больш за 130 гадоў.

Што да Беларусі, то на Грамніцы ў цэрквах свецяць свечкі, каб яны аберагалі хаты ад перуна.

У народзе кажуць: «Грамніцы — палавіна зіміцы, маразоў палавіцы», ад сёння сонца павяртае на вясну.

У адрозненне ад ЗША і Філа, у нас свае прыкметы на Грамніцы.

Яны такія: «Як на Грамніцы певень нап’ецца вадзіцы, дык на Юр’я [23 красавіка] вол наесца травіцы» (калі сёння адліга, то і вясна будзе ранняй),

«Як на Грамніцы адліга, з ураджаю будзе хвіга» (калі сёння адліга, то вясна ранняя, а яна не спрыяе добраму ўраджаю, бо рана высыхае зямля).

Сёння ў Мінску з раніцы было мінус 16.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0