На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (снег, мокры снег, але ў паўднёвых раёнах з дажджом), піша БелТА.

На поўдні краіны ў многіх раёнах, на астатняй тэрыторыі месцамі чакаецца галалёд, на дарогах галалёдзіца.

Уначы ад нуля ў заходніх раёнах да мінус 10 па ўсходзе, днём будзе ад мінус 2 да плюс 3.

У Мінску ўначы да мінус 6, удзень каля нуля.

Сіноптыкі, дарэчы, прагназуюць, што люты будзе халаднейшы, чым звычайна. Схаладае ўжо ў пятніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0