Апазіцыянер Аляксей Навальны будзе адбываць пакаранне ў папраўчай калоніі №2 у горадзе Пакроў Уладзімірскай вобласці. Пра гэта паведаміла выданне yarnovosti.com са спасылкай на крыніцу ў Федэральнай службе выканання пакаранняў.
Крыніца «Медыязоны» паведаміла, што палітык яшчэ ў пятніцу, 26 лютага, быў ва Уладзімірскай вобласці і што яго вязуць у ВК-2.
У гэтай жа калоніі адбываў пакаранне актывіст Канстанцін Котаў, асуджаны па так званым «дадзінскім» артыкуле, паведамляе meduza.io.
25 лютага стала вядома, што Навальнага этапавалі з СІЗА «Матроская цішыня». У якую менавіта калонію, не паведамлялася. У калоніі ён павінен правесці 2,5 года. Навальны быў затрыманы 17 студзеня, калі вяртаўся з Берліна ў Маскву.
0
0
0
0
0
0