БелТА

БелТА

Так, першым намеснікам старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта прызначаны Аляксандр Валіеў. Да гэтага ён займаў пасаду начальніка Мінскай рэгіянальнай мытні.

У кіраўніцтве ДМК таксама два новыя намеснікі старшыні. Гэта Андрэй Бальшакоў і Эдуард Даніловіч. Яны ўзначальвалі адпаведна Галоўнае ўпраўленне арганізацыі мытнага кантролю і Галоўнае ўпраўленне арганізацыі барацьбы з кантрабандай і постмытнага кантролю.

Віктар Гулевіч прызначаны начальнікам Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першым намеснікам міністра абароны. Да гэтага ён быў камандуючым войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл.

Гэтую пасаду зараз зойме Ігар Дземідзенка, раней — начальнік штаба — першы намеснік камандуючага войскамі Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных сіл.

Андрэй Жук з пасады камандуючага войскамі Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл прызначаны на пасаду намесніка міністра абароны Беларусі.

У сваю чаргу Паўночна-заходняе аператыўнае камандаванне цяпер узначаліў Аляксандр Навуменка, які да гэтага часу кіраваў Мінскім сувораўскім ваенным вучылішчам.

На пасаду рэктара Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя Сухога ўзгоднены Артур Пуцята, раней дэкан механічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту ў Гомелі.

Валерый Дунай узначаліць Палескі дзяржаўны ўніверсітэт. Да цяперашняга часу ён працаваў на пасадзе першага прарэктара прыватнай установы адукацыі «Інстытут сучасных ведаў імя Шырокава».

Рэктарам Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта узгоднены Алег Раманаў, да цяперашняга часу — першы прарэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Аляксандр Лукашэнка прызначыў Антона Краеўскага намеснікам кіраўніка справамі прэзідэнта Беларусі.

Да цяперашняга часу Антон Краеўскі працаваў на пасадзе начальніка ўпраўлення эканомікі кіраўніцтва Справамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?