Ганна Панішава вярталася аўтобусам з Польшчы ў Беларусь 12 сакавіка і была затрыманая. Перад гэтым быў затрыманы сузаснавальнік арганізацыі.

Падставай стала «незаконнае масавае мерапрыемства» у памяць аб «праклятых жаўнерах» 28 лютага ў памяшканні, якое арандуюць Брэсцкі форум польскіх лакальных ініцыятываў і арганізацыя «Польская школа».

Крымінальную справу распачалі 10 сакавіка па факце ўчынення групай асоб наўмысных дзеянняў паводле нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай прыналежнасці і рэабілітацыі нацызму (ч. 3 арт. 130 КК). Санкцыя крымінальнага артыкула прадугледжвае ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Афіцыйны Мінск заявіў, што ўдзельнікі ўшаноўвалі памяць вайсковага злачынцы Рамуальда Райса «Бурага», чые байцы спалілі на Беласточчыне пяць беларускіх вёсак і забілі дзясяткі жыхароў.

За ўдзел у імпрэзе з Беларусі выслалі польскага консула Ежы Цімафеюка. Варшава адказала адпаведнымі контразахадамі, пасля чаго беларускі МЗС выдварыў яшчэ двух супрацоўнікаў кансулату ў Гродне. Польшча зрабіла тое ж самае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0