У міліцыі пракаментавалі затрыманне 38-гадовай Вольгі Залатар, шматдзетнай маці. Яна трапіла на Валадарку, на наступны дзень суддзя Кацярына Новікава адправіла на суткі яе мужа.

«За актыўную пратэсную дзейнасць у дачыненні да яе распачатая крымінальная справа.

38-гадовая жыхарка пасёлка Ждановічы з'яўлялася адміністратарам мясцовага дваровага чата і арганізатарам несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў, так званых «чаяванняў», «прагулак», «канцэртаў». Гэтыя мерапрыемствы жанчына арганізоўвала з лета мінулага года і з'яўлялася іх актыўным удзельнікам», — паведамляе міліцыя.

18 сакавіка жыхарку Ждановічаў Мінскага раёна Вольгу Залатар затрымаў ГУБАЗіК. Гэтае ўпраўленне міліцыі, якое мае займацца арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй, за апошні год пераключылася на палітычныя справы. Па словах суседзяў, сілавікоў было каля дзесяці.

Чытайце таксама: Маці-гераіня. Пяцёра дзяцей засталіся з бабуляй пасля затрымання бацькоў за палітыку

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0