Марына Міхеева
Ад сёмай раніцы пачаўся ператрус у хаце прадпрымальніка і мастачкі Мікалая і Марыны Міхеевых. Потым іх абодвух завезлі ў Калінкавіцкі РАУС.
Таксама раніцай міліцыянты прыйшлі да актывіста Мікалая Судаса. Яму прад’явілі пастанову на ператрус у справе аб абразе міліцыянтаў. У яго забралі тэлефон. Самога Мікалая затрымалі і павезлі ў РАУС.
Сябра АГП і незалежнага назіральніка на выбарах 2020 Аляксандра Елісеева міліцыянты забралі проста з-пад кропельніцы ў мясцовай лякарні, дзе ён праходзіць стацыянарнае лекаванне. Прычым кропельніца нават не паспела скончыцца.
Яму прад’явілі пастанову на ператрус паводле артыкула 188 (Паклёп) за нейкія паведамленні ў мясцовым тэлеграм-чаце.