На пытанне, ці быў страх унутры сістэмы, што Лукашэнка можа страціць уладу, ён адказаў: 

— Страху не было, я б сказаў, што была няўлічаная надзея, у вачах супрацоўнікаў гэта чыталася. Баяліся хіба што тыя, на каго ёсць кампрамат, ім сапраўды ёсць што губляць. А наогул каля 400 супрацоўнікаў толькі цэнтральнага апарата МУС паставілі свой подпіс за Віктара Бабарыку, гэта сур'ёзная лічба. Іх прозвішчы даведаліся з спісаў, якія аблічбавалі супрацоўнікі яго штаба.

Зараз з супрацоўнікамі, якія падпісаліся за Бабарыку, не працягваюць кантракты. Тое ж самае адбываецца з тымі, хто не праходзіць паліграф. Пасля выбараў пачалі задаваць пытанне, ці галасавалі вы за Лукашэнку.

Чытайце таксама: Афіцэр ГУБАЗіКа, які перадаваў інфармацыю «Байполу», даў першае інтэрв'ю: Хай думаюць, што я адзін такі, хай супакойваюць сябе

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0