«Не ведаю, як сказаць пра гэта яе сыну», — хвалюецца за ўнука-пяцікласніка Алег Луцкін. Спатканняў з Ксеніяй ім не давалі.

Нагадаем, што затрымалі журналістку 22 снежня. Пасля звальнення з дзяржтэлебачання яна збіралася стварыць альтэрнатыўны канал. Ксенію абвінавацілі па ч. 6 арт. 16 і ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса.

Бацька журналісткі падзяліўся лістом, які дачка даслала з-за кратаў. Там яна расказвае пра свой творчы шлях і праводзіць паралелі з ваенным часам.

«Як дакументаліст я займалася Вялікай Айчыннай вайной. Даследавала тэмы гісторыі БССР, культуру Беларусі другой паловы ХХ стагоддзя. Проста змагла сумясціць дзве прафесіі: гісторыка і тэлевізіёншчыка. Тэлевізіёншчык я да мозгу касцей, як і гісторык.

Была спецкарэспандэнтам Белтэлераёкампаніі, але ў навінах ніколі не працавала. Развівалася ў навукова-асветніцкім/папулярным жанрах».

Ксенія зняла больш за 20 фільмаў для ТБ, 50 кароткаметражных відэаролікаў. Адзін з яе праектаў — «Terra incognita. Беларусь невядомая».

«Мы аб'ехалі ўсю Беларусь, жадаючы паказаць беларусам, якая ў нас цудоўная краіна, якая прырода і гісторыя багатая! Я заўсёды была ўпэўненая ў тым, што каб палюбіць сваю краіну па-сапраўднаму, яе трэба зведаць. Дзеля гэтага і працавала 15 год. Ведаеш, што я — не пра грошы».

Летась да таго, як звольніцца, Ксенія выпусціла цыкл «1418 дней. Гісторыя Перамогі».

«Гэта праца вельмі важная для мяне з многіх прычын. Я людзей паказала ў тых абставінах, перажыць якія не ўсім пад сілу. Думала пра сваіх продкаў, калі пісала. Цяпер — сама ў падобных абставінах… Бачыш, як жыццё паварочваецца».

Чытайце таксама:

Гісторыя Ксеніі Луцкінай, якая 15 год працавала на БТ, а цяпер апынулася ў СІЗА за спробу стварыць альтэрнатыўны канал

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?