Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале зазначае, што ў школе зарэгістраваныя чатыры выпадкі вострай кішачнай інфекцыі ў вучняў пачатковых класаў. Дзеці шпіталізаваныя, стан іх стабільны, яны атрымліваюць неабходную тэрапію.

Паведамляецца, што спецыялісты санітарна-эпідэміялагічнай службы Мінска правялі эпідэміялагічнае расследаванне, арганізавалі лабараторны кантроль — адбор проб прадуктаў, змываў, абследаванне персаналу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0