Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў 27‑28 чэрвеня прыме ўдзел у нефармальнай сустрэчы АБСЕ па пытаннях еўрапейскай бяспекі,
якая адбудзецца пад эгідай грэцкага старшынства АБСЕ на востраве Корфу (Грэцыя). Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс‑службе МЗС Беларусі.

У рамках міністэрскай сустрэчы кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства прадставіць пазіцыю Беларусі адносна будучай архітэктуры еўрапейскай бяспекі, у тым ліку ў кантэксце расійскай ініцыятывы аб распрацоўцы юрыдычна абавязваючага Дагавора аб еўрапейскай бяспецы.

У ходзе названага мерапрыемства Сяргей Мартынаў правядзе сустрэчы з міністрамі замежных спраў шэрага дзяржаў — удзельніц АБСЕ, на якіх будуць абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва і агульнаеўрапейскага парадку дня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?