Праграма святкавання 965-годдзя першай сталіцы ВКЛ.
10 -11 ліпеня ў Наваградку адсвяткуюць Дзень гораду, прымеркаваны да 965-годдзя першай сталіцы ВКЛ.
У святочнай праграме запланаваная міжнародная навуковая канферэнцыя «Роля і месца Навагрудка ў гісторыі Еўропы». Адбудзецца яна 10 ліпеня, месца правядзення – актавая зала райвыканкаму, Навагрудская цэнтральная раённая бібліятэка.
11 ліпеня на гарадской плошчы выступяць лепшыя самадзейныя калектывы Гродзенскай вобласці (10.00-17.00), а таксама Аляксандр Саладуха з двухгадзінным канцэртам (19.00—21.00).
Нагадаем, што сёлета праз адсутнасць сродкаў традыцыйны фестываль сярэднявечнай культуры «Наваградзкі замак» не адбудзецца.
0
0
0
0
0
0