Пра гэта Дзмітрый Лаеўскі паведаміў у сваім тэлеграм-канале.
«У судовых спрэчках у абарону Віктара Бабарыкі я абгрунтаваў адсутнасць прыкмет злачынства («атрыманне хабару») у дзеяннях іншых абвінавачаных, выказаў нязгоду з іх пазіцыяй і заявіў аб неабходнасці іх апраўдання. Пра гэта ж казаў у сваіх паказаннях мой падабаронны, чыю пазіцыю я як абаронца падтрымліваў і адстойваў. Рабіў гэта сумленна і прынцыпова», — паведаміў адвакат, дадаўшы, што аспрэчваць пазіцыю іншых удзельнікаў працэсу ні закон, ні правілы прафэтыкі не забараняюць.
0
0
0
0
0
0