«8 ліпеня да мяне прыйшлі следчыя КДБ, якія правялі ператрус. Потым сказалі, што трэба пад’ехаць на допыт. Ну трэба — дык трэба. Спачатку казалі, што я знаходжуся ў якасці сведкі. Задавалі недарэчныя пытанні аб гэтай сітуацыі ў Вілейцы, дзе спрабавалі падарваць станцыю сувязі. Якім я бокам да гэтага, не ведаю. Потым мне кажуць, што я затрыманы ў якасці падазраванага па крымінальнай справе «Акт тэрарызму», — кажа Палякоў.

Праваабаронца кажа, што іх цікавіла не толькі гэта, але і дзейнасць Каардынацыйнай рады, фінансаванне. Палякоў гаворыць, што першыя дні ўспрымаў усё гэта як абсурд, але пасля стаў разумець, калі «рэпрэсіі разгортваюцца па спіралі, то можа быць усялякае».

Выстаўлення абвінавачання ці вызвалення Палякоў чакаў у пятніцу 16 ліпеня, але нечакана выйшаў на волю раней. Ён не ведае, з чым гэта звязана. У камеры Палякову не давалі ні матрацу, ні бялізны, хаця разам з ім сядзелі крымінальнікі, якія ўсё гэта мелі.

«Я быў у лёгкім адзенні, было холадна. Першую ноч паспраў хвілін 10-20. Астатнія атрымлівалася спаць толькі да 3 ночы. Спаў на металічных пласцінах».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0