Андрэй і маленькі Тамаш

Андрэй і маленькі Тамаш

Дзверы гнуцца, столь дрыжыць —
Слон прыйшоў да дзеда жыць.
З лесу снежнага ўранку —
Вось бывае нечаканка!

Вуха ў кухні, хвост у спальні,
Левая нага ў вітальні —
У дзядулевай хацінцы
Так няпроста памясціцца.

Адзінока ўзімку дзеду,
Дык і рады ён суседу:
Слон на носе дровы носіць
І ў краму дзеда возіць.

Разважаюць дзед з сланом:
— Можа, нам пабольшыць дом?
…Абжывецца слон паціху —
Прывядзе яшчэ сланіху.

«Слана ў вершы можна лёгка памяняць на зубра, але мне падалося, што так смяшней», — перадае словы Андрэя яго жонка Паўліна.

Напісаць ліст нашым зняволеным калегам можна па адрасе:

СІЗА-1,
вул. Валадарскага, 2
220030 г. Мінск

Скурко Андрэю Генадзевічу
Марціновічу Ягору Аляксандравічу

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0