Месі расплакаўся на прысвечанай ягонаму сыходу прэс-канферэнцыі ў нядзелю

Месі расплакаўся на прысвечанай ягонаму сыходу прэс-канферэнцыі ў нядзелю

Паводле інфармацыі партала, 34-гадоваму футбалісту прапанавалі новы кантракт. Перамовы з прадстаўнікамі Месі вядзе гендырэктар «Барселоны» Феран Рэвертэр.

Кантракт Месі з «Барселонай» скончыўся 1 ліпеня. У пачатку жніўня клуб паведаміў, што пагадненне падоўжанае не будзе. Прычынай сталі «эканамічныя і структурныя перашкоды па правілах іспанскай Ла Лігі».

Пасля гэтага Месі паведаміў аб перамовах з французскім «Пары Сен-Жэрмен». Чакалася, што аргенцінец прыедзе ў Парыж для падпісання кантракту ў панядзелак, 9 жніўня, але гэтага не адбылося.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0