Цэнтурыён 201-га легіёна
будзе цэзарам, аўгустам, потым неронам, —
Вечны Рым на трыбунах кругом рабочай арэны,
дзе адны забіваюць другіх і ніякай другой перамены.

Вось забітыя Павел і Пётр — і другім век кароткі,
і пад кожным катэджам з мармура мардатыя продкі
не глядзяць нікуды —
і нічога не бачаць над Тырам сады:

меч, кінжал і цыкута, вяроўка з любога сука,
ці проста голыя пальцы ветэрана і здаравяка,
цэнтурыёна 201-га легіёна,
чалавека без сну...
Вечны Рым у сваёй дасканаласці — сумна яму.

Тут не спіць нават смерць, быле не прапусціць хоць што новае.
І жыццё пралятае — і духам, і целам здаровае —

толькі мухі гнілыя ў вачах...
катакомбныя з крыжам ідуць па начах:
«Пане, злітуйся, Пане, вярніся»...

...замятаюць з арэны рабочы пясок,
спіць спакойна працоўная наша Сталіца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0