Reuters.com

Reuters.com

Па яго словах, палітычнае кіраўніцтва Афганістана здалося і збегла, а ваенныя адмовіліся змагацца з членамі «Талібана».

Амерыканскія вайскоўцы не павінны гінуць у вайне, якую самі афганцы адмаўляюцца весці. Калі афганскія вайскоўцы не здольныя абараніць краіну, яшчэ год прысутнасці амерыканскай арміі нічога не зменіць, патлумачыў прэзідэнт ЗША.

«Я цалкам падтрымліваю сваё рашэнне [аб вывадзе вайскоўцаў з тэрыторыі Афганістана]. Праз 20 гадоў я на ўласным горкім досведзе пераканаўся, што ніколі не было зручнага часу для вываду войскаў ЗША», — растлумачыў прэзідэнт.

Ён дадаў, што не будзе прасіць амерыканскіх салдат «бясконца змагацца ў грамадзянскай вайне іншай краіны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0