Valsts kanceleja

Valsts kanceleja

Аднак ва ўрадзе не збіраюцца мяняць уведзеную практыку, пра гэта заявіў кіраўнік Кабміна Крыш'яніс Карыньш. Прэм'ер-міністр заклікаў разглядаць сітуацыю на мяжы Беларусі ў кантэксце гібрыднай вайны, арганізаванай уладамі Беларусі, піша Delfi.

«У нас, як у краіны — удзельніцы ЕС, як у дэмакратычнага грамадства ёсць абавязак абараніць і сваіх жыхароў ад гэтай пагрозы гібрыднай вайны. І таму я згодны з усімі размовамі аб правах чалавека ў свеце, але дэмакратычнай дзяржаве трэба быць у стане абараніць сябе ў выпадку нападу.

Калі ў гэтых грамадзян ёсць скаргі на жыццё ў сваёй краіне, калі ім цяжка ці немагчыма там жыць, то ў іх ёсць усе правы папрасіць прытулак у краіне, куды яны прыляцелі — гэта значыць у Беларусі», — заявіў Карыньш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0