Як паведамляе міліцыя, у кватэры на 9 паверсе знаходзілася 39-гадовая маці, яе 11-гадовы сын і старэйшая 21-гадовая дачка. У госці да дзяўчыны прыехаў 26-гадовы знаёмы з Рэчыцкага раёна. Па папярэдняй інфармацыі, паміж імі ўзнікла сварка, у якую была ўцягнута і маці дзяўчыны. Малады чалавек накінуўся з нажом на гаспадыню кватэры, ад раненняў яна памерла на месцы. За маму заступіўся непаўналетні сын — яму таксама былі нанесеныя раненні. Цяпер ён знаходзіцца ў шпіталі.
Канфлікт дзяўчыны і хлопца працягнуўся на лесвічнай пляцоўцы. Праз час іх цела знайшлі на казырку пад'езда. Хлопец у выніку падзення з акна памёр на месцы. Дзяўчына памерла ў аўтамабілі хуткай медыцынскай дапамогі.
Цяпер следчыя высвятляюць усе акалічнасці таго, што адбылося.