Яны абодва былі затрыманыя за перадачу звестак прадстаўнікоў сілавых ведамстваў тэлеграм-каналам, паведамляе «Вясна».

Вячаслава Кандыбу і Рамана Марозава абвінавачваюць па ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130 КК (дапамаганне ў наўмысных дзеяннях, накіраваных на распальванне іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, здзейсненых групай асобаў) за перадачу звестак прадстаўнікоў сілавых ведамстваў тэлеграм-каналу.

Паводле праваабаронцаў, у Беларусі ўжо 659 палітвязняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0