AP

AP

«Мы абавязаныя дапамагаць іншым краінам, і ў нас ёсць свае інтарэсы. І, дарэчы, я падарожнічаў па свеце, сустракаўся з усімі вядучымі сусветнымі лідарамі і збіраюся працягваць сустракацца з імі», — сказаў амерыканскі лідар падчас выступу, прысвечанага неабходнасці вакцынавацца ад COVID-19.

«І ведаеце што? Іншыя краіны робяць выгляд, што яны сапраўды шмат чаго дамагаюцца. Мы даем больш вакцын па ўсім свеце, чым усе астатнія краіны разам узятыя. І ведаеце што? У адрозненне ад Кітая, Расіі і іншых [краін], мы не просім нічога наўзамен. Нічога. Гэта аказвае вялікі ўплыў, на наш погляд», — сказаў прэзідэнт.

Паводле звестак амерыканскай адміністрацыі, ЗША дадуць краінам, якія жывуць у нястачы, больш за 1,1 млрд доз вакцыны ад COVID-19.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0