Высветлілася, што напярэдадні здарэння двое мясцовых хлапчукоў, шасці- і сямігадовы, гулялі на вуліцы, прыхапіўшы з сабой запалкі з гаража. Падышоўшы да сенасховішча, убачылі, што вароты зачыненыя няшчыльна, прабраліся ўнутр і сталі чыркаць запалкамі. Цюкі з сенам загарэліся, паведамляе 112.by.

Выратавальнікам патэлефанавала мясцовая жыхарка, якая ўбачыла, што хлопчыкі старанна чэрпаюць ваду з калодзежа. На пытанне «навошта вада?» яны распавялі аб тым, што здарылася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0