Беларуская асацыяцыя журналістаў, заснаваная ў 1995 годзе для падтрымкі незалежнай журналістыкі, «адыграла ключавую ролю ў дакументаванні беспрэцэдэнтнага ўзроўню нападаў на работнікаў СМІ і іх арыштаў пасьля супярэчлівых прэзыдэнцкіх выбараў у жніўні 2020 году», адзначаюць «Рэпарцёры без межаў».

Праца БАЖ дапамагла беларускім грамадзянам, міжнародным няўрадавым арганізацыям і замежным урадам звярнуць увагу на сур’ёзнасць сітуацыі са свабодай прэсы ў Беларусі.

27 жніўня арганізацыя была ліквідаваная паводле рашэння Вярхоўнага суда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0