Кіраўнік урада распавёў, што на нарадзе ў тым ліку было абмеркаванае нядаўняе прыняцце заходнімі краінамі чарговага пакета санкцый у дачыненні да Беларусі. Ён адзначыў: беларускі бок неаднаразова папярэджваў партнёраў, што гэтага рабіць не варта. «Па-першае, гэта нелегітымна. Па-другое, ад гэтага пакутуюць грамадзяне, пра якіх яны нібыта дбаюць, прадпрыемствы. Але тым не менш гэтыя рашэнні прынятыя», — канстатаваў Раман Галоўчанка.
Беларусь некалькі разоў адкладала прыняцце жорсткіх мер у адказ, разлічваючы на разважлівасць іншага боку. «Яно не было зроблена, таму мы падрыхтавалі і ў бліжэйшыя дні ўвядзем пакет мер эканамічнага рэагавання на тыя абмежавальныя дзеянні, якія прынятыя ў дачыненні да нашай краіны», — заявіў прэм'ер-міністр.
«Спіс будзе досыць вялікі. Гэта ўжо будуць не так званыя асіметрычныя меры і не фармальныя. Гэта будуць эканамічныя меры ў адказ на тое, якому ціску падвяргаемся мы», — падкрэсліў Раман Галоўчанка