Мінчуку прысудзілі 5 гадоў «хіміі» за каментары пад фота супрацоўнікаў міліцыі. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады) і 364 КК (Пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі).

Свой тэрмін палітвязень адбываў у Папраўчай установе адкрытага тыпу №24 у Гродне, адкуль уцёк.

«Аляксей паспяхова перайшоў мяжу. Цяпер ён у бяспечным месцы на памежнай заставе ў Літве. На наступным тыдні яго выпусцяць у Вільню», — цытуе знаёмых Аляксея «Польскае радыё».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0