А вось у суседзяў збольшага плануецца павысіць час выхаду на пенсію да 65 гадоў. Але ёсць краіна, дзе ўзрост складаў 67 гадоў і быў зніжаны. Гэта Польшча, у 2017-м там мужчыны і жанчыны сыходзілі на пенсію ў 67, але кіроўная партыя ўзрост знізіла, і цяпер мужчыны сыходзяць у 65, а жанчыны ў 60. Эканоміка дазваляе.

У Расіі ў 2022 годзе мужчыны будуць выходзіць на пенсію ў 61,5 года, жанчыны — у 56,5 года (цяпер 61 і 56). Мяркуецца, што да 2028 года гэты ўзрост складзе 65 і 60 гадоў адпаведна.

Украінскія мужчыны і жанчыны сыходзяць на пенсію сінхронна — у 60 гадоў. Але там крыху іншая сістэма. Таксама трэба мець працоўны стаж: каб сысці ў 60 гадоў, трэба мець 29 гадоў стажу, а калі ў 65 гадоў — мінімум 19 гадоў.

У Літве наадварот пенсійны узрост павялічваецца. Цяпер ён складае 64 гады і два месяцы для мужчын, і 63 гады і 4 месяы для жанчын. У наступным годзе яго павялічаць на два месяцы, і ў 2025-м зраўняюць для абодвух палоў да 65 гадоў.

У Латвіі для мужчын і жанчын аднолькавы пенсійны ўзрост — 64 гады. З 1 студзеня 2022 года ён вырасце на тры месяцы. Кожны наступны год таксама будзе расці на тры месяцы, пакуль не дасягне ў 2025-м 65 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0