Фота ўкраінскай паліцыі.
На відэа бачна, што Рабчука затрымлівае нарад патрульных. Чуваць, як паліцэйскія крычаць злачынцу «Ляжаць!», затрымліваюць яго, а таксама перадаюць калегам паведамленні па рацыі.
Жукаў адзначыў рызыкі, якім падвяргаліся праваахоўнікі, бо Рабчук быў узброены аўтаматам Калашнікава.
Уначы 27 студзеня пасля 3-й гадзіны ночы на тэрыторыі Паўднёвага машынабудаўнічага завода «Южмаш» у Дняпры адбылася трагедыя. Вайсковец Нацыянальнай гвардыі Украіны, салдат тэрміновай службы 20-гадовы Арцемій Рабчук падчас выдачы зброі стрэламі з аўтамата Калашнікава расстраляў варту вайскоўцаў Нацгвардыі, пасля чаго разам са зброяй уцёк. У выніку гэтага пяць чалавек загінулі, а яшчэ пяцёра атрымалі раненні.
У Дзяржаўным бюро расследаванняў сцвярджаюць, што Рабчук сам здаўся праваахоўнікам. Там заявілі, што салдат, знаходзячыся ў сяле Подгарадное, папрасіў жанчыну патэлефанаваць у паліцыю і паведаміць пра яго месцазнаходжанне.
Камандуючы Нацыянальнай гвардыяй Украіны Мікола Балан пасля гэтай трагедыі падаў у адстаўку.