Дзярждэпартамэнт нагадаў, што паводле звестак беларускіх праваабаронцаў на 27 студзеня ў месцах зняволення знаходзіцца больш за 1000 палітвязняў.

«Злучаныя Штаты зноў заклікаюць да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных прызнаючы гэта, як неабходны крок Беларусі для пераадолення палітычнага крызісу. Мы працягнем дамагацца правасуддзя для ахвяр [палітычных рэпрэсій] і адказнасці для парушальнікаў. Мы заклікаем Беларусь выконваць узятыя на сябе абавязацельствы, як дзяржавы — ўдзельніка арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, і міжнародныя прававыя абавязацельствы па абароне правоў і асноўных свабод чалавека. Мы падтрымліваем народ Беларусі, які імкнецца да будучыні, заснаванага на вяршэнстве закона і адказным дэмакратычным дзяржкіраванні», — паведамляецца на сайце Дзярждэпу ЗША.

«Са жніўня 2020 года ЗША ў каардынацыі з саюзнікамі і партнёрамі ўвялі пяць блокаў санкцый у дачыненні да афіцыйных асоб і прыхільнікаў жорсткага рэжыму Лукашэнкі. Гэтыя санкцыі захаваюцца, пакуль улады не спыняць пастаянныя рэпрэсіі ў дачыненні да беларускага народа, у тым ліку вызваліўшы без усялякіх умоваў усіх палітычных зняволеных», — дадаў Блінкен.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0