Фота: прэс-службы ўрада Латвіі
Пра гэта стала вядома з публікацыі фірмы-вытворцы гэтага аксесуара, надзеленага, як паведамляецца, ахоўнай сілай.
Гальштук чырвонага колеру выраблены мясцовай кампаніяй Karels.
У дызайне выкарыстаны малюнак старадаўняга паганскага знака — месяцовага крыжа. У старажытнасці гэтаму знаку прыпісвалі ахоўную сілу.
«Можа, менавіта таму ўрад, якім так незадаволеныя жыхары краіны, усё яшчэ ля стырна?» — іранізуе Delfi.





