Сёння адзін прапагандыст задаўся «чацвёртым» пытаннем: «Ці вартыя мы такога лідара, як Аляксандр Лукашэнка?»

Ну, калі ён пад «мы» меў на ўвазе каманду прапагандыстаў і адэптаў, то добра. А калі народ (што хутчэй за ўсё, бо як высветлілася з яго прамовы, народу трэба дзякаваць богу за 1994 год), то рэкамендую чытачам трошкі пагугліць, у якой краіне і калі падобныя словы гучалі ў дачыненні да «лідара» і народа, які аказауўся недастойным і можа памерці.

Не лянуецеся, пагугліце, бо гэты год — год гістарычнай памяці. І яна нам патрэбная цяпер усё больш!

Ну і цяпер усё больш заўважная спроба аднавіць вобраз А. Лукашэнкі як жыхара неба, а не радавога чыноўніка.

Вобраз яго быў зрынуты ў 2020 годзе нават сярод адэптаў (і «сыходзь» у твар на МЗКЦ, і пра смерць загаварыў, і іншыя яго ж заявы і дзеянні).

З пачатку 2021 года фармавалі проста імідж «захаваў краіну» і маўляў, давайце перавернем старонку.

У апошні час — пераход на культ асобы: заявы вайскоўцаў, у кожным з якіх згадка, пераход ад дастатковасці непраціўлення да поўнай лаяльнасці, якая ўпіраецца ўсяго толькі ў асобу, «мерч першага», і г. д.

А адсутнасць міжнароднага прызнання і кантактаў, пераход ад знешняй ваенна-палітычнай самастойнасці пад патранаж РФ, відавочны нават вертыкалі ўлады, будуць стымуляваць яшчэ большую напампоўку вобраза як ратавальніка ад пагроз, якія ствараюць усе вакол, таму, маўляў, і няма кантактаў міжнародных, а таксама як асобы, ад якой залежыць усё шчасце беларусаў, і іншага быць не можа ў прынцыпе.

Да масавага афіцыёзу з мітынгамі з партрэтамі, як пры Сасо Джугашвілі, хутчэй за ўсё, не дойдзе — праблема і набраць такія мітынгі, і ўжо занадта відавочным стане, куды коцімся (хоць не здзіўлюся, калі да лета гэта будзе),

але напампоўваць будуць — ва ўстановах адукацыі, розных арганізацыях, ну і ТБ, натуральна.

Вядомы вайсковы аглядальнік Ягор Лебядок шукае працу. Мінулую ён страціў пасля пасквіля Мукавозчыка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0