Адвакат Максім Знак атрымаў 10 гадоў калоніі. Фота: БелТА / Reuters 

Адвакат Максім Знак атрымаў 10 гадоў калоніі. Фота: БелТА / Reuters 

1868 — столькі адвакатаў цяпер працуе ў Беларусі, вынікае са звестак Мінюста. Яшчэ нядаўна іх было больш за 2000, напісаў Дзмітрый Лаеўскі, былы абаронца Віктара Бабарыкі, пазбаўлены адвакацкай ліцэнзіі.

«На 1 студзеня 2022 года ў іх у Мінюсце значылася 1868 адвакатаў. Гэта на больш чым 9 млн насельніцтва РБ. Не густа. Улічвайце, што з гэтых 1868 далёка не ўсе актыўна практыкуюць, а крымінальнай абаронай займаюцца (не закранаючы пытанне аб якасці) не больш за палову ад гэтай колькасці», — звяртае ўвагу Лаеўскі.

За апошнія паўтара года дзясяткі адвакатаў былі пазбаўленыя ліцэнзій, некаторыя выйшлі з складу калегій самастойна. Таксама быў прыняты новы закон аб адвакатуры, паводле яго абаронцы не могуць працаваць індывідуальна або ў адвакацкім бюро — толькі ў складзе юрыдычных кансультацый, нагадвае Deutsche Welle. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0