Лідар беларускай зборнай, алімпійская чэмпіёнка Ганна Гуськова

Лідар беларускай зборнай, алімпійская чэмпіёнка Ганна Гуськова

На Алімпіядзе ў Пекіне завяршыліся спаборніцтвы ў фігурным катанні ў мужчын. Канстанцін Мілюкоў, які прадстаўляў Беларусь, заняў 20-е месца ў свабоднай праграме, набраўшы 222,22 бала. Пераможцам стаў амерыканец Нэйтан Чэн — 332,60 балы.

Сёння ўпершыню на Гульнях пройдуць камандныя спаборніцтвы па лыжнай акрабатыцы (фрыстайл). Фінал а 14-й па мінскім часе.

Згодна з правіламі, удзельнічаюць тры чалавекі (два хлопцы + дзяўчына, або наадварот). Іх вынікі сумуюцца і перамагае зборная, якая атрымае найлепшы вынік.

Варта зазначыць, што з 1998 года беларускія фрыстайлісты прывозілі з кожнай зімовай Алімпіяды медалі. Але і трэніраваў іх ўвесь гэты час адхілены ад зборнай Мікалай Казека.

Сёння за зборную выступяць алімпійская чэмпіёнка 2018 года Ганна Гуськова, а таксама Станіслаў Гладчанка і Максім Гусцік

Таксама пройдуць спаборніцтвы на 5000 метраў у канькабежным спорце. У іх удзельнічае Марына Зуева.

На Алімпіядзе ў Пекіне ў беларусаў пакуль адзін медаль — срэбра біятланіста Антона Смольскага ў індывідуальнай гонцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0