Філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч восьмы дзень, з мінулай пятніцы, трымае галадоўку ў мінскім СІЗА на Валадарскага.
Ён патрабуе, каб яго выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе, завяршылі следчыя дзеянні і прызначылі дату суда.
Мацкевіча затрымалі 4 жніўня і вінавацяць у «арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (арт. 342 КК)
Калі гэтыя патрабаванні не будуць выкананыя, то Мацкевіч з 14 лютага паабяцаў пачаць сухую галадоўку.
0
0
0
0
0
0