Віктар Татарынцаў.

Віктар Татарынцаў.

Пасол Расіі ў Швецыі Віктар Татарынцаў заявіў, што Расія абыякава ставіцца да санкцый Захаду. Такое меркаванне ён выказаў падчас інтэрв'ю шведскаму выданню Aftonbladet.

«Прабачце за мову — але мы ср*** на санкцыі Захаду», — цытуе яго словы выданне. Гэтая фраза вынесена ў загаловак матэрыяла, які па-шведску гучыць так: «Ursäkta språket — men vi ski*** i västs sanktioner».

Само інтэрв'ю было пра магчымае ўступленне Швецыі ў НАТА. Татарынцаў назваў пашырэнне Паўночнаатлантычнага альянсу галоўнай пагрозай для Расіі, дадаўшы, што зараз Масква пярэчыць сяброўству каралеўства ў арганізацыі.

«Калі б ЗША і НАТА не правакавалі і не абвастралі сітуацыю, мы б не пярэчылі супраць уступлення Швецыі. Мы б паважалі такое рашэнне Швецыі. Але цяпер сітуацыя з бяспекай у гэтай частцы Еўропы рэзка змянілася», — сказаў дыпламат.

У студзені ўлады Швецыі заяўлялі, што пытанне аб уступленні каралеўства ў НАТА не стаіць на парадку дня.

 Чытайце таксама:

«Дэбілы, бл****». Згадалі самыя яркія выказванні расійскіх дыпламатаў

Фінляндыя і Швецыя могуць стаць членамі НАТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0