«Не ездзіце ў Беларусь з-за самавольства ў выкананні мясцовых законаў, рызыкі затрымання, нарошчвання сіл Расіяй уздоўж мяжы Беларусі з Украінай, што выклікае неспакой, а таксама з-за кавіду і звязаных з гэтым абмежаванняў на ўезд. Грамадзянам ЗША з Беларусі варта неадкладна з'ехаць, скарыстаўшыся грамадскім ці прыватным транспартам», — гаворыцца ў заяве.

У дакуменце ўдакладняецца, што «31 студзеня 2022 года Дзярждэпартамент распарадзіўся аб ад'ездзе членаў сем'яў дзяржслужачых ЗША з амбасады ў Мінску».

У амерыканскім замежнапалітычным ведамстве лічаць, «што грамадзянам ЗША, якія знаходзяцца ў Беларусі ці разглядаюць магчымасць паехаць туды, варта ўлічваць, што сітуацыя з'яўляецца непрадказальнай, у рэгіёне павышаная напружанасць».

Таксама Дзярждэпартамент параіў сваім грамадзянам пакінуць Прыднястроўе.

Чытайце таксама:

Амбасада ЗША ва Украіне пераязджае з Кіева ў Львоў

Лукашэнка пра вывад расійскіх войскаў пасля вучэнняў: «Гэта наша з Пуціным справа»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0