«Пры неабходнасці, калі такія бязглуздыя, дурныя крокі зробяць нашы супернікі, мы размесцім не толькі ядзерную зброю, але і яшчэ звышядзерную, перспектыўную, для таго, каб абараніць сваю тэрыторыю», — сказаў Лукашэнка.

Але калі для Беларусі не будзе ніякіх пагроз з боку «недружалюбных краін», то ядзерная зброя тут «сто гадоў не патрэбная», сказаў ён.

Таксама Лукашэнка дадаў, што частка расійскіх боепрыпасаў пасля вучэнняў можа застацца ў Беларусі. 

«Мы дамовіліся (шчыра вам кажу, хоць павінен быў ухіліцца ад адказу на гэтае пытанне): калі нам патрэбныя нейкія боепрыпасы, каб іх не цягаць туды-сюды, мы іх пакінем тут. Што тычыцца тэхнікі. Я сёння паглядзеў: ёсць некалькі відаў перспектыўнай тэхнікі, якая нам патрэбная. «Іскандэр» і не толькі. Мы будзем гэтую тэхніку закупляць, і ў якасці падарунка атрымаем ад сваіх старэйшых братоў», ‒ сказаў Лукашэнка.

Таксама палітык заявіў, што Беларусь можа размясціць пад Мінскам сістэмы С-400.

Паводле яго словаў, цяпер у Беларусі знаходзіцца комплекс С-400. Яго асвойваюць у навучальным цэнтры беларускія вайскоўцы. 

«Калі будзе трэба, яшчэ пару ўстановак мы паставім. А больш нам не трэба. Гэта зброя, якая «бачыць» на адлегласці, на маю думку, 600 кіламетраў. Дзе мы яе паставім? 600 кіламетраў выяўлення мэты, ‒ адзначыў Аляксандр Лукашэнка. ‒ Мы вядзём гаворку аб закупцы некалькіх такіх установак. Мы можам іх паставіць недзе на ўсход ад Мінска ці пад Мінскам і будзем бачыць, што робіцца ў Кіеве, за Варшавай і гэтак далей».

У той жа час, паводле слоў Лукашэнкі, для абаронных патрэб Беларусі дастаткова і комплексаў С-300.

Лукашэнка пра расійскія войскі: Як з Пуціным заўтра прымем рашэнне, так і будзе

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0