Уцекачы з Украіны пераходзяць у Польшчу, 1 сакавіка 2022 г. Фота: AP

Уцекачы з Украіны пераходзяць у Польшчу, 1 сакавіка 2022 г. Фота: AP

У галоўным офісе Беларускага Чырвонага Крыжа тлумачаць, што дапамагаць могуць толькі тым людзям, хто на тэрыторыі нашай краіны

«Нашы паўнамоцтвы сканчваюцца тэрыторыяй нашай рэспублікі. Але дапамогу людзям Украіны можна аказаць праз міжнародную федэрацыю і міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа. Яны збіраюць ахвяраванні для людзей, якія пацярпелі і маюць патрэбу ў дапамозе. Спасылкі ёсць на нашым сайце», — адказалі ў прыёмнай.

На сайце арганізацыі ва Украіне сапраўды стаіць галоўнай навіной.

Навіны на сайце Беларускага Чырвонага Крыжа 

Навіны на сайце Беларускага Чырвонага Крыжа 

Трэба дадаць, што Чырвоны Крыж сёння дапамагаў украінцам, якія беглі праз Гомельскую вобласць. Валанцёры перадалі ім прадукты і сродкі гігіены. Па звестках ААН, Беларусь з пачатку вайны прыняла ў сябе 341 украінскага бежанца.

У саму Украіну ці памежныя пункты, як кажуць у галоўным офісе, яны не маюць доступу.

«Мы грамадская арганізацыя, і ініцыяваць пытанне аб нейкім калідоры, каб перадаць дапамогу, на жаль, не наша кампетэнцыя. Доступу пакуль туды няма, там закрыта ўсё, немагчыма перасекчы мяжу». 

Мы пазванілі таксама ў Беларускі фонд міра. Дыялог атрымаўся эпічны.

— Праз вас неяк можна дапамагчы ўкраінцам цяпер, штосьці арганізоўваеце?

— Не.

— Наогул не? Проста ў вас назва — фонд міру.

— Не, не арганізоўваем.

На сайце арганізацыі ні слова пра вайну, якая проста цяпер ідзе ў суседняй Украіне.

На скрыншоце сайта фонда — галоўныя навіны Гомельскай вобласці. Сярод навін іншых рэгіёнаў — аўтапрабегі і дыялогавыя пляцоўкі. Але ні слова пра Украіну.

На скрыншоце сайта фонда — галоўныя навіны Гомельскай вобласці. Сярод навін іншых рэгіёнаў — аўтапрабегі і дыялогавыя пляцоўкі. Але ні слова пра Украіну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0