«Гэта найбуйнейшая атамная станцыя Еўропы. Акрамя таго, што там фактычна працуюць рэактары, там ёсць яшчэ сховішча адпрацаваных ядзерных адходаў, якія там часова захоўваюцца, і любое трапленне туды снарадаў, любое ўзгаранне на гэтым аб'екце можа выклікаць перанос радыяцыі на нявызначаныя тэрыторыі. Гэта пагражае не толькі Еўропе, не толькі Украіне, а ў прынцыпе ўсяму свету.
У залежнасці ад таго, якія могуць быць метэаўмовы ў момант узнікнення НС, перанос такога радыяцыйнага забруджвання можа быць непрадказальным і некантраляваным».
0
0
0
0
0
0