«Логіка, здаецца, такая, што адпраўка смертаноснай зенітнай і супрацьтанкавай зброі не справакуе расейцаў, а 28 самалётаў справакуюць.

Гэтае адрозненне цяжка зразумець, асабліва калі Пентагон таксама кажа, што ўкраінцам не патрэбныя рэактыўныя самалёты, таму што іншая іх зброя больш эфектыўная. Такім чынам, адпраўка менш смертаносных самалётаў прывядзе да Трэцяй сусветнай вайны, а зброі, якая на самай справе з'яўляецца смертаноснай — не?» — адзначае рэдакцыя The Wall Street Journal.

На думку выдання, большай праблемай з'яўляецца тое, што гэта фіяска пасылае Пуціну сігнал аб НАТА.

«Сутнасць стрымлівання заключаецца ў тым, каб прымусіць праціўніка паверыць, што пэўныя дзеянні прывядуць да адказу, — піша The Wall Street Journal. —

Дэманстратыўна не пасылаючы войскі і кажучы, што прычынай з'яўляецца страх перад эскалацыяй, містэр Байдэн кажа Пуціну, пра што яму не варта турбавацца. Замест таго, каб стрымліваць Пуціна, Байдэн дазваляе расіянам стрымліваць ЗША».

Такія паводзіны становяцца для прэзідэнта ЗША нормай, сцвярджае выданне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0