Фота: БелТА

Фота: БелТА

«Учора ўвечары тэлефанаваў Макс. Жывы і здаровы. Бегае. На мінулым тыдні ён працаваў у другую змену, таму ўдзень можна было наведваць стадыён, прабег 67 кіламетраў, — напісаў Аляксандр Знак у Фэйсбуку. — Працуе. У лютым зарабіў 56 капеек. Гэтыя грошы залічаныя на яго рахунак дадаткова да тых, якія штомесячна адпраўляе яму ягоная жонка. З 11 лютага ніводнага ліста ад не сваякоў не атрымлівае. Сам усім, хто да гэтага напісаў і даслаў паштоўку, адказаў. Чакаю лістоў, дзе пра ўсе гэта ён будзе пісаць больш падрабязна».

Максім Знак быў затрыманы 9 верасня 2020 года. Праз год, 6 верасня 2021 года, быў асуджаны да 10 гадоў калоніі нібыта за «заклікі да нанясення шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі», заклікі да «захопу ўлады ў краіне», а таксама за стварэнне экстрэмісцкага фармавання. Марыю Калеснікаву гэтым жа судом асудзілі на 11 гадоў калоніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0