Падчас акупацыі населеных пунктаў Кіеўскай вобласці акупанты гвалтавалі жанчын і дзяцей. З дзвюма дзяўчынкамі 9 і 11 гадоў зараз працуюць псіхолагі, паведамляе Tsn.ua.

Псіхолаг і псіхіятр Лілія Шакалава распавядае, што да яе звярнуліся бацькі дзвюх згвалтаваных акупантамі на Кіеўшчыне дзяўчынак. Зараз яна аказвае ім псіхалагічную дапамогу.

«Адной дзяўчынцы 9, другой 11 гадоў. Тая, якой дзевяць, вельмі разарваная. Вельмі страшна. Яе ўжо зашылі. Другая — падазраюць, што яна можа быць цяжарная, бо ў яе ўжо былі месячныя, а цяпер не. Але гэта можа быць таму, што яна перанервавалася. За ёй назірае гінеколаг. Адну дзяўчынку зашылі яшчэ там, на месцы, дакторка знайшлася», — распавядае псіхолаг.

Паводле яе слоў, адну дзяўчынку згвалтавалі ў Бучы, калі яе мама з іншымі дарослымі і дзецьмі пайшлі па ваду. Дзяўчынка і яшчэ адно дзіця засталіся. Тады ў будынак уварваліся расійскія акупанты і згвалтавалі яе і збілі жанчыну, якая знаходзілася побач.

«Вярнулася мама [згвалтаванай], а тая жанчына, якую білі, паказвае: «Ціха, ціха, не палохай дзіця», у яе пальцы ля рота. Таму што мама ўбачыла сваё скрываўленае дзіця і хацела крычаць. А малая кажа: «Мама, баліць, мама, вельмі балюча». Гэта 9-гадовае дзіця. А другое дзіця, 11-гадовае, у яго няма бацькі. Яны жылі з бабуляй. Гвалтавалі ў яе на вачах, яна крычала, яе ўдарылі па твары, страшна было», — кажа псіхіятр.

Цяпер яе задача як спецыяліста аддзяліць сэксуальнае жыццё ад таго, што з імі адбылося. Абедзве дзяўчынкі цяпер у бяспецы.

Нагадаем, 8 красавіка ўпаўнаважаная Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека Людміла Дзянісава паведаміла, што расійскія вайскоўцы выкралі больш за 120 тысяч украінскіх дзяцей. Некаторых з іх згвалтавалі: у Бучы — 11-гадовага хлопчыка і 14-гадовую дзяўчынку, пасля чаго яна зацяжарыла.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?